Наш сайт выкарыстоўвае файлы cookie, каб мы маглі забяспечыць вам найлепшы досвед. Для атрымання дадатковай інфармацыі прапануем азнаёміцца з нашай Палітыкай прыватнасці.
Зразумела!Супольнасць неабыякавых людзей, якія інвестуюць у будучыню Беларусі
Пакіньце свой мэйл, каб атрымліваць перыядычную рассылку ад Клубу беларускіх мецэнатаў пра актуальны стан нашай культуры
Гэта супольнасць неабыякавых людзей, якія інвестуюць у будучыню Беларусі. Чальцы Клубу аднаўляюць на новым узроўні інстытут мецэнацтва, які стагоддзямі існаваў на беларускіх землях. Яны доўжаць справу сваіх славутых папярэднікаў і тым самым спрыяюць таму, каб наша краіна была ўпісаная ў міжнародны кантэкст. Яны фармуюць станоўчы імідж беларускай культуры і незалежнай дэмакратычнай Беларусі ў цэлым. Яны робяць свой унёсак у развіццё важных ініцыятыў у галіне культуры, інстытутаў падтрымкі культуры, спрыяюць выхаванню менеджараў сферы і развіццю культурнай індустрыі, а значыць, бяруць удзел у фармаванні экасістэмы беларускай культуры і тым самым мацуюць падмурак незалежнай Беларусі.
Місія Клубу – жывіць беларускай культурнае поле.
Што такое Клуб беларускіх мецэнатаў?
Навошта ўкладацца ў культуру?
Культура – гэта сэнс нашага існавання, нашае ДНК, якое дапамагае нам захавацца як нацыі, вызначае нашыя паводзіны, адносіны адно да аднаго і стаўленне да нас астатняга свету. І менавіта праз недаацэнку сэнсу і ролі культуры Беларусь пераўтварылася ў калгасную дыктатуру (agrarian dictatorship) з усімі наступствамі, якія мы цяпер бачым.
Падрабязней – у маніфесце "Больш чым культура".
Мецэнаты Беларусі розных часоў, якія нас натхняюць:
Еўфрасіння
Полацкая
каля 1104-каля 1167
першая беларуская мецэнатка
- заснавала жаночы і мужчынскі манастыры – цэнтры асветы ў Полацкім княстве
- стварыла ўмовы для перапісу кніг і вядзення летапісання
- на яе замову зроблены Крыж – ўнікальны твор старабеларускага прыкладнога мастацтва і пабудаваная царква Св.Спаса – вяршыня развіцця полацкай архітэктурнай школы
Мікалай
Радзівіл Чорны
1515-1565
дзяржаўны, палітычны, рэлігійны і культурны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага
- уклаўся ў будаўніцтва 132 храмаў
- адкрыў школы для будучай эліты Вялікага Княства
- ўкладаўся ў адбудову гарадоў (Нясвіж і Брэст)
- адкрыў першыя друкарні на тэрыторыі сучаснай Беларусі
- заснаваў медальна-манетны збор
Марыя-Магдалена Радзівіл
1861-1945
арыстакратка, мецэнатка
- прафінансавала выданне кніг будучых класікаў беларускай літаратуры – Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, Якуба Коласа
- ахвяравала на выпуск газет "Наша Ніва" і “Bielarus”
- фінансавала адкрыццё пачатковых школ для беларускіх дзяцей
- выдаткоўвала сродкі на стыпендыі для студэнтаў-беларусаў
- ахвяравала брыльянтавае калье на заснаванне Беларускага калегіума ў Рыме
Эдвард
Вайніловіч
1847-1928
палітычны і грамадскі дзеяч, мецэнат, які ў часы Расійскай імперыі падтрымліваў ідэю беларускай незалежнасці
- фінансаваў выданне беларускай літаратуры, часопісаў і газет
- фундаваў будаўніцтва праваслаўных цэркваў, сінагогі, мячэту, касцёлаў (у тым ліку Чырвонага касцёла ў Мінску)
- персанальна падтрымліваў культурніцкія праекты Вацлава Іваноўскага, Каруся Каганца, Браніслава Эпімаха-Шыпілы, братоў Луцкевічаў
Працягнуць справу славутых папярэднікаў
Падпішыцеся на расылку, каб даведацца болей пра Клуб беларускіх меценатаў
Празрыстасць працы Клубу беларускіх мецэнатаў забяспечвае Беларуская Рада культуры, зарэгістраваная на тэрыторыі ЕС (у Эстоніі пад назваю MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon) як некамерцыйная арганізацыя з дабрачынным статусам. Арганізацыя мае досвед супрацы з еўрапейскімі і амерыканскімі фондамі, інстытутамі, мецэнатамі, а таксама з'яўляецца ініцыятарам і сурэалізітарарам (разам з Дацкім інстытутам культуры) праекту ArtPower Belarus у падтрымку беларускай культуры (бюджэт 2 млн.еўра на 2023-2025гг.), адным з заяўнікаў і рэалізатараў праекту Octopus у падтрымку беларускаарыентаванай адукацыі для дзяцей (бюджэт 1 млн.еўра на 2022-2024гг).
Партнёрам Клубу мецэнатаў беларускай культуры з'яўляецца Беларуская фундацыя Крычэўскага, некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў 1959 годзе беларускамі-эмігрантамі ў Нью-Ёрку з мэтаю падтрымкі культурніцкіх, навуковых і выдавецкіх ініцыятыў беларусаў, чым і займаецца цягам 65 гадоў сваёй гісторыі.